paz3IMG4918Liubprist3
Ґінтарас Каросас, заснавальнік музея, кіраўнік праекту
Герб Uszacki
Шаноўныя,
Музей “Парк Еўропы” супольна з Нарвежскім інстытутам даследаванняў культурнай спадчыны ў 2014-2016 гг. ажыццявіў праект у Віленскім раёне (Літва) па рэстаўрацыі і прыстасавання для культурна-грамадскіх патрэбаў архітэктурнага ансамбля сядзібы Любаўскага двара XVIII ст. ў стылі барока. У ходзе праекту праведзеная рэстаўрацыя будынкаў афіцыны (скарбніцы) і аранжарэі, што былі ў аварыйным стане, з захаваннем як мага большай колькасці старажытных аўтэнтычных дэталяў: арыгінальнай сістэмы ацяплення, паліхроміі і фрагментаў ляпніны на тынкоўцы, дэфармаваных муроў пабудоваў – у якасці неаспрэчных слядоў дотыку гісторыі. Будынкі, якія перад праектам ужо развальваліся, былі збудаваныя яшчэ з напалову апаленых гліняных цаглін. Нават самым вялікім энтузіястам спадчыны здавалася, што няма сэнсу спрабаваць захаваць разваліны. Аднак нашае імкненне захаваць гэты надзвычайны скарб культурнай спадчыны для будучых пакаленняў, як крыніцу спазнання, падтрымала Каралеўства Нарвегія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Літоўская Рэспубліка праз фінансавы механізм Еўрапейскай эканамічнай зоны. Сардэчны Вам дзякуй, дарагія спонсары! Нам, даследчыкам і стваральнікам музея любаўскага маёнтку, праект найбольш запомніўся і тым, што апошнія адкрыцці гісторыкаў пачатак пісьмовай гісторыі маёнтку перанеслі ў першую палову XV ст. Першым вядомым уладальнікам любаўскага двара быў Ян Гаштаўт (Гаштольд) (1383–1458), прыдворны маршалка найслыннейшага літоўскага правіцеля ўсіх часоў Вітаўта Вялікага. Любаўскі двор сапраўды асаблівы не толькі самабытнай архітэктурай, прыродным краявідам, але і рэдкай гісторыяй. Наўрад ці знойдзем іншы такі аб’ект каля сталіцы Вільні, які можа ганарыцца такой разнастайнасцю выбітных уладальнікаў – прадстаўнікамі палітычнай, культурнай і інтэлектуальнай эліты, якія былі бескампраміснымі літоўскімі патрыётамі, з якіх не адзін фактычна Літвой кіраваў. Хаця на маёнтак усё навальваліся ліхалецці, ён ацалеў і зноў адрадзіўся ў новай форме – у якасці музея, місія якога – даследаванне каштоўнага аб’екту культурнай спадчыны і яго захаванне на будучыню ў мэтах грамадскай асветы. Змястоўных Вам адкрыццяў у шпацырах па незвычайным любаўскім маёнтку!
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Liuoranofic2016IMG6.jpg
The Baroque Architectural Ensemble of Liubavas Manor
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Liuoran20162IMG3.jpg
The Orangery of Liubavas Manor, 2016
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Liuofic2016IMG3.jpg
Liubavas Manor Officine after restoration
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-SlizkonfLiuIMG4.jpg
The Orangery of Liubavas Manor, 2016
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Liuoficoran2009IMG4.jpg
Liubavas Manor Officine and Orangery before the restoration, 2014
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-LiuEEEsten20142IMG3.jpg
The start of the buildings' restoration, 2014
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Liuoficvidus2015IMG3.jpg
The start of the Officine's restoration works, 2014
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Liuoficoran2009IMG5.jpg
Liubavas Manor Officine and Orangery before the restoration, 2014

Досвед рэстаўрацыі афіцыны і аранжарэі ў 2014–2015 гг.

У ходзе рэстаўрацыі ставілася мэта прыстасаваць афіцыну і аранжарэю любаўскага маёнтка для патрэбаў музея такім чынам, каб, наколькі магчыма, самі будынкі адначасова выступалі і ў ролі экспанатаў. Часцяком прыстасаванне па сутнасці найбольш знішчае гістарычную аўру збудаванняў. Таму прыкладаліся ўсе намаганні, каб у ходзе рэстаўрацыі з пабудоваў культурнай спадчыны не былі сцертыя сляды часу. У рэшце рэштаў, менавіта сляды часу і ёсць тое самае несумненна каштоўнае, што мы маем.

Сцены

Сцены афіцыны аселі ў грунт на глыбіню да 30 см. Найглыбей прасеў доўгі фасад будынка з боку двара на ўзроўні дзвярэй і паўночны кут будынка, а найменш – паўднёвы яго кут. У савецкія часы былі ўсталяваныя бетонныя контрфорсы, каб перадухіліць падзенне ўсходняй і паўднёвай сцен будынка. Пасля таго, як падмурак збудавання быў умацаваны закошт паглыблення і апоры ў стабільны грунт, сцены падмацаваныя кольцам, а контрфорсы - дэмантаваныя, раскрыліся адзнакі часу. Доўгія фасады афіцыны, падымаючыся ўверх, так моцна дэфармаваліся, што нават можна было б усумніцца, ці не такая і была архітэктурная задума. Будынак на ўзроўні перакрыццяў у некаторых месцах пашыраецца ажно болей чым на 40 см. Дзякуючы ўмацаванню плоскасцяў сцяны эліптычнай формы, удалося іх зафіксаваць у стане, памежным са знікненнем культурнай каштоўнасці. Шмат гадоў таму ў Ёрку (Вялікабрытанія) я бачыў драўляны будынак, што пад уздзеяннем часу зазнаў моцную дэфармацыю – яго фасадная сцяна моцна выварочвалася на вуліцу. Гэтая карціна ў памяці захавалася надоўга. Цяпер і тут, у Літве, ёсць узор такой уражваючай дэфармацыі і здранцвення ў гэткім стане мураванай сцяны – гэта афіцына сядзібы панскага маёнтка ў Любаве.

У ходзе падкопу пад падмуркам з мэтай яго паглыблення найтаўсцейшы слой чарназёму – да 1,8 м глыбіні – выяўлены таксама пад тымі месцамі, дзе сцены больш за ўсё праселі. Пад падмуркам паўднёвай сцяны знойдзеныя рэшткі кафлі XVI ст., посуду і драўляных дошак. Грунт пад падмуркам вельмі шматслойны, чым нібыта ілюструецца і культурная шматпластовасць мінуўшчыны гэтых мясцін.

Паўночная сцяна аранжарэі была амаль павалілася, пазней падпёртая. І тут удалося стабілізаваць сцяну, якая была нахіленая амаль на ўсю сваю таўшчыню. Цяпер сапраўды надзвычай цікава ўвайсці ў дзверы, што паўтараюць накіраванасць сцяны.

Перакрыцці і дах

Перакрыцці і дах афіцыны ды аранжарэі не былі першапачатковыя. Іх давялося рэстаўраваць на падставе матэрыялу даследаванняў. Быў абраны ранні перыяд, калі, як мяркуецца, афіцына яшчэ не выконвала функцыі казначэйства, а службоўцы і аркестр, як ведаем ад К. Тышкевіча, пражывалі ў вялізным двухпавярховым будынку з брамным праёмам пасярэдзіне. У паўночным памяшканні афіцыны поліхраматычнымі даследаваннямі выяўлена аж 18 слаёў стратыграфічнай фарбы. Адноўленыя масіўныя адкрытыя бэлькі, на якіх трымаецца канструкцыя мансарднага паверху. У савецкія часы, калі перакрыцці былі ўсталяваныя надта нізка, вышыня памяшканняў афіцыны ў сярэднім знізілася прыблізна на метр. Вышыня памяшканняў першага паверху ў рэстаўраваным будынку (да нізу бэлек) складае 3,9 м.

Інтэр'ер

У паўночнай частцы будынку афіцыны захавалася драўляная падлога – як меркавалася, першапачатковая. Калі ў часе рэстаўрацыі масніцы былі ўзнятыя для перасцілкі, чакаў сюрпрыз – пад імі знойдзеная яшчэ адна падлога, якая пакрывала ўсю плошчу пакоя. Пад пластом савецкага бетону ў паўночна-заходнім, найменшым, памяшканні выяўлены аўтэнтычны насціл з чырвонай цэглы. Аўтэнтычны фрагмент насцілу ацалеў і каля шырокіх дзвярэй. Асновы печаў знойдзеныя паміж малымі памяшканнямі, а таксама ў сярэдзіне вялікага памяшкання – гэтая, хутчэй за ўсё, была пазнейшая. У працэсе пабудовы печы памяшканне было раздзеленае сцяной.

У нас было жаданне максімальна захаваць шматлікія пласты тынку і ляпніны на сценах афіцыны. Праведзеныя поліхраматычныя даследаванні маглі дапамагчы аднавіць інтэр'ер памяшканняў. Мы не імкнуліся ўзнавіць якое-небудзь адно рашэнне, бо гэта ўжо стала б вяртаннем да пласта, на нейкі час пазнейшага за пачатковы. Дзверы, вокны афіцыны і аранжарэі вырабленыя ў адпаведнасці з характарам часу будаўніцтва (звярніце ўвагу на таўшчыню ўнутраных дзвярэй!), для афарбоўкі дзвярэй падабраны адзін з пачатковых колераў унутраных сцен, вызначаных дзякуючы поліхраматычнаму даследаванню. З улікам таго, што ў якасці першага пласта выступае грунт, тыя месцы, дзе тынк абсыпаўся, пафарбаваныя колерам другога стратыграфічнага пласта.

У аранжарэі захаваная абаграваная сцяна, для экспазіцыі адкрытыя фрагменты абагрэву насцілу. На ўзор кафлі, знойдзенай у будынку, адноўленая печ XVIII ст.

www.eeagrants.org

www.eeagrants.lt

www.europosparkas.lt

www.niku.no  

More information related to the Project:

ПАДТРЫМКА ЕЭЗ