Karaliskosiossaskaitos2
Любаўская сядзіба, што недалёка ад Вільні (Liubavas, Vilnius) – адна з старэйшых у Літве.
Яшчэ ў 1546 годзе у казначэйскай кнізе пры двары Вялікага князя Літоўскага Жыгмонта Аўгуста (Žygimantas Augustas) зроблены дэталёвы запіс пра рамонт сажалак ў Любавасе. Архіў старажытных дакументаў, Варшава
Любаўская сядзіба да сярэдзіны XX стагоддзя заставалася ва ўласнасці прадстаўнікоў вярхоўнай улады, была рэзідэнцыяй арыстакратаў, таленавітых дзеячаў культуры і мастацтва.
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Liubrumai2.jpg
Палац сядзібы Любавас, пачатак XX стагоддзя. Фотаздымак Яна Булгака (Janas Bulhakas), уласнасць Літоўскага нацыянальнага музея.
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Liuautomob1911m2.jpg
Любавас. Аўтамабіль каля абчаплянага зелянінай палацу. Фотаздымак 1911 г. Аўтамабіль гоначны, італьянскі, фірмы „Isotta Fraschini“, чырвонага колеру. Варшаўская нацыянальная бібліятэка. З мемуараў Зоф’і Патоцкай (Zofija Potocka).

Гісторыя Любаўскай сядзібы

Lubowo, Lubow, Liubow, Łubowie – назва нашай літоўскай сядзібы, хутчэй за ўсё, паходзіць ад кораня прускіх слоў "liubas", "šliubas" – па-літоўску "любоў", "шлюб". Можна меркаваць, што калісці ў гэтым месце, у глыбіні Літвы, у даліне ракі Герэя, ратаваліся ад заваёўнікаў и сяліліся прусы.
У пісьмовых крыніцах Любаўская сядзіба згадваецца яшчэ ў XVI стагоддзі. Яе першы вядомы ўладальнік – палітычная фігура Вялікага княства Літоўскага і аўтар I Статута Литвы граф Альбертас Гоштаўтас (Albertas Goštautas, 1480–1539). Другі ўладальнік – яго сын Станіслаў (Stanislovas) Гоштаўтас (1507–1542), на думку, ініцыятар летапісу, таксама вядомага як Быхавецкая хроніка, жанаты на Барборы з рода Радзівілаў (Barbora Radvilaitė, 1520–1551). Станіслаў атрымаў сядзібу Любавас ў спадчыну.

У 1542 годзе сядзіба згодна з вымарачным правам, паколькі не было прамых нашчадкаў, перашла ў дзяржаўнае уладанне. Тагачаснаму Вялікаму князю Літоўскаму Жыгімонту Старому (1506–1548) таксама дасталіся другія маёнткі Гаштольдаў (Goštautai, Гоштаутасы), як: Геранайніс (Geranainys), Кедайняй (Kėdainiai, Кейданы,), Любча (Liubčia), Мегува (Mėguva), Біржай (Biržai), Тракай (Trakai, Трокі), Мядінінкай (Medininkai, Меднікі), Девянішкес (Dieveniškės, Девенішкі), Тікоцін (Tikocinas) i інш.

Жыгімонт Стары прыкладна ў 1544 годзе перадаў згаданую нерухомасць свайму сыну Жыгмонту II Аўгусту (Žygimantas II Augustas, 1520–1572). Апошні нашчадак дынастыі Ягелонаў (Jogailaičiai) у 1547 годзе таемна жаніўся на ўдаве папярэдняга ўладальніка сядзібы – на Барборы з рода Радзівілаў (Barbora Radvilaitė).

Па рахункам, што захаваліся за 1546–1547 годы, відна, што Любаўскай сядзібе належала шмат лясоў і багатых рыбай азёр, рэк, сажалак. Сажалкі былі спецыяльна абсталяваныя, добра дагляданыя. Драўніну і рыбу з Любаваса пастаўлялі да каралеўскага вільнюскага двара. Сядзіба была эканамічна прагрэсіўнай гаспадаркай, тут здзейснілі валочную рэформу менш чым праз два гады пасля яе абвешчання каралевай Бонай Сфорца (Bona Sforza).

Здаецца, сядібны комплекс Любавас з'яўляўся і адным з цэнтраў навакольных Малетскіх (Molėtai) зямель: тагачаснага адміністратара сядзібы Яна Ульрыховіча Хозія (Jonas Ulrichovičius Hozijus), нярэдка ў дакументах называлі старастай (seniūnas).

У другой палове XVI стагоддзя новым уладальнікам стаў швагер памерлай вельмі каханай жонкі Вялікаго князя Літоускага Мікалай Радзівіл Рыжы (Мikalojus Radvila Rudasis). Ён вымяніў свой радавы маёнтак Рокантишкес (Rokantiškės) на Любавас, які знаходзіўся ў зручнейшым месцы – па дарозе ў яго рэзідэнцыю Дубінгяй (Dubingiai). Мікалай Радзівіл Рыжы пашырыў мяжы сядзібы, і гэта відна з акта продажу, паводле якого ў 1577 годзе Любаўская сядзіба была прадана Каспару Галееўскаму (Kasparas Golejevskis). У дакумеце запісаны рыбныя сажалкі, гаспадарчыя пабудовы, бровар.

Для Каспара Галееўскага купля Любаўскай сядзібы была вельмі важнай у тым сэнсе, каб звесці яе ў адно с раней набытымі землямі. Сын Мікалай (Mykalojus) пасля смерці бацькі зноў пашырыў мяжы сядзібнага комплексу, у 1614 годзе купіўшы у Завішаў (Zavišos) частку мясцовасці Неменчыне (Nemenčinė). У 1636 годзе Любаўскую сядзібу падзялілі тры нашчадка Мікалая – Ян (Jonas), Марцін (Martynas) і Самуэль (Samuelis).

Казначэй двора Вялікага княства Літоўскага Ян Антоній Тышкевич (Jonas Antanas Tiškevičius) купіў Любавас (Liubavas) і Меджунай (Medžiūnai) - часткі спадчыны Яна Галееўскага (Jonas Golejevskis), удавы і сына Марціна Галееўскага - Крысціны Пуцыанкі (Kristina Pucianka) і Ізаі (Izaya). Адзіны новы ўладальнік валодаў Любаўскай сядзібай у перыяд 1638–1641 гадоў.

У 1670 годзе Ўладзіслаў Тышкевіч (Vladislovas Tiškevičius), сын Яна Антонія, за 14000 польскіх злотых прадаў сядзібу, якая яму дасталася ад бацькі, каралеўскаму палкоўніку Марціну Крішпін-Кіршенштейну (Martynas Krišpinas Kirschensteinas). Палковнік мал на мэце набыць больш навакольных зямель (так раней рабіў Каспар Галееўскій) і ў 1668 годзе ў Міхала Даўгелы Нарбута (Мykolas Daugėla Narbutas) купіў землі Неменчыне, Герея і Залос'е (Zalosė) на берагах рэчак Гірэя і Залос'е.

Любаўскую сядзібу атрымаў у спадчыну сын Марціна Крішпін-Кіршенштейна – Казімір Крішпін-Кіршенштейн. Край ўся краіна былі выматаны Паўночнай вайной, эпідэміяй чумы, палітычнай бязладзіцай. Казімір актыўна праяўлял сябе ў палітыцы і не вельмі паспяваў займацца сядзібай, таму суседзі раскрадалі каштоўныя рэсурсы. Спрэчкі адносна страт цягнуліся да самай смерці Казіміра. Нарэшце, пасля шэрагу судовых цяжбаў, Любаўская сядзіба дасталася самай маладой, незамужняй сястре Teресе, а яна па тестаменце 1753 года пакінула сядзібу сваёй падапечнай Teресе Тізенхаўзайте (Teresė Tyzenhauzaitė), якая ў тым жа годзе выйшла замуж за Стржалкоўскага старасту Антонія Казіміра Тышкевіча (Antanas Kazimieras Tiškevičiaus). І сядзіба ў другі раз апынулася ў руках Тышкевічаў.

У блытанай гісторыі спадчыны далей удзельнічалі Піюс (Pijus), Дамінік (Dominykas) і Вінцэнт (Vincentas) Тышкевічы. Добрым гаспадаром быў брат Антонія Казіміра, дзядзька Вінцэнта - канонік Вільнюскага Кафедральнага сабора Мікалай Тышкевіч (Mikalojus Tiškevičius). У сядзібе Мікалай арганізаваў аркестр, размясціў музыкаў у вялізарнным комплексе з барочнымі варотамі.

У 1857 годзе Вінцэнт Тышкевіч (1800–1867) передаў Любаўскую сядзібу сваёй сястры Каміле Тышкевічуте (Kamilė Tiškevičiūtė). Сядзіба перашла да роду Слізеней, першымі ў Любаваче уладкаваліся скульптар Рафал Слізень (Rapolas Slizienis) і яго жонка Каміла Тышкевічуте. Пасля смерці Камілы сядзібай валодалі і кіравалі дзеці Вальдемар, Ріта і Густав, унук Рафал Ян (Rapolas Jonas).

Да 1940 года, калі сязіба была нацыяналізавана савецкаю ўладаю, тут жыл Рафал Ян, сын Густава. Падчас уладання Слізеняў, у пачатку XX стагоддзя, у сядзібным комплексе з'явіліся ладная, ўзорная стайня і вадзяны млын. Нашчадкі, якія мелі мастацкі талент, пільна клапаціліся аб сядзібе.

Нягледзячы на тое, што гаспадары сядзібы за час яе існавання часта мяняліся, а край спасцігалі нягоды, Любаўская сядзіба да сярэдзіны XX стагоддзя знаходзілася ў валоданні важных для гісторыі Літвы асоб. Сядзіба вядома не толькі прыроднымі багаццямі (а іх было нямала!), яна была рэзідэнціяй арыстакратаў розуму, таленавітых людзей культуры і мастацтва.

Прыемна, што гэта месца па ініцыятыве скульптара Гінтараса Каросаса адраджаецца да новага жыцця. Музей Любаўскай сядзібы заснаваны для разнастайных даследаванняў, новых адкрыццяў і захавання гістарычнай памяці, спадчыны Літвы.