Home » Рэстаўрацыя і прыстасаванне афіцыны ды аранжарэі сядзібы Любаўскага маёнтка для культурна-грамадскіх патрэбаў
Грамадская ўстанова "Парк Еўропы" супольна з партнёрам – Нарвежскім інстытутам культурнай спадчыны (NIKU) – распачала рэалізацыю праекту "Рэстаўрацыя і прыстасаванне афіцыны ды аранжарэі сядзібы Любаўскага маёнтка для культурна–грамадскіх патрэбаў", які падтрымліваецца сродкамі праграмы фінансавага механізму ЕЭЗ "Захаванне і аднаўленне культурна–прыроднай спадчыны". NIKU – гэта найсаліднейшая ўстанова ў Нарвегіі па даследаванні культурнай спадчыны, спецыялісты якой прыцягваюцца да праектаў па рэстаўрацыі аб'ектаў культурнай даўніны ў шмат якіх краінах Еўропы ды ўсяго свету.
Праект накіраваны на рэстаўрацыю афіцыны і аранжарэі сядзібы Любаўскага маёнтка XVIII ст. ды іх прыстасаванне да выкарыстання ў мэтах музея. Тэрмін ажыццяўлення праекту – ад ліпеня 2014 года да пачатку 2016 года.
У ходзе праекту будуць не толькі ўпарадкаваныя будынкі, створаная музейная экспазіцыя, але і супольна з нарвежскімі ды літоўскімі экспертамі па культурнай спадчыне праведзеныя семінары, навуковая канферэнцыя, прысвечаная знакамітаму літоўскаму скульптару ХІХ ст. Рафалу Слізню (1804–1881), што жыў і ствараў у Любаўскім маёнтку, выпушчаныя інфармацыйныя выданні, абноўленая старонка ў інтэрнэце і г.д.
Маёнтак у Любаве, што пад літоўскай сталіцай – адзін з найстарэйшых на тэрыторыі Літвы. Ён звязаны з мноствам самых выбітных гістарычных постацяў нашага краю –Гаштаўтамі, Жыгімонтам Аўгустам, Радзівілам Рудым, Тышкевічамі, Слізнямі ды інш. У ХІХ ст. ў любаўскім двары жыў і ствараў таленавіты літоўскі скульптар, філамат і філарэт Рафал Слізень (1804–1881).
Паводле аўтара і кіраўніка праекту Гінтараса Каросаса, рэстаўрацыя каштоўных барокавых будынкаў распачатая ў самы час. Г.Каросас перакананы: можна смела сцвярджаць, што толькі дальнабачная фінансавая падтрымка краін Еўрапейскай эканамічнай зоны (ЕЭЗ) выратавала рэдкую ў еўрапейскім кантэксце культурную каштоўнасць, што стане крыніцай спазнання для наступных пакаленняў.
Гэты праект стане працягам прыстасавання сядзібы Любаўскага маёнтка да музейных патрэбаў. У 2011 годзе скончаная рэстаўрацыя і падрыхтаваны для наведвання Любаўскі млын–музей, які за якасць рэстаўрацыі быў адзначаны найвышэйшай узнагародай у галіне культурнай спадчыны – прызам ЕС "За культурную спадчыну" і "Europa Nostra".
More information related to the Project:
Liubavas Manor Baroque Ensemble to experience rebirth. Event to report a progress on the project