liubavoknygosvirselis170
Кніга
Гінтарас Каросас. ЛЮБАВАС. Выдавецтва: Музей Парка Еўропы. Вільнюс, 2010. 272 с. (Gintaras Karosas LIUBAVAS. Išleido Europos parko muziejus. Vilnius, 2010. 272 p.)
medalisk5
Музей-млын Любаўскай сядзібы – лаўрэат прыза культурнай спадчыны Еўрапейскага Саюза і ўзнагароды "Europa Nostra"
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-4LiubavodvaromalunasmuziejusPietvakariupuse.jpg
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-23aLiubavasWatermillMuseumAfterRestorationHistoricalExposition.jpg
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-liubavomal75.jpg
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Kelias88rgb.jpg
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Liuoranofic2016m.jpg
Фотаздымкі Гінтараса Каросаса

Музей учора і сёння

Музей заснаваны ў 2011 годзе па ініцыятіве Гінтараса Каросаса, скульптара і даследчыка былой Любаўскай сядзібы.

Яна ўтульна размяшчалася недалёка ад Вільні, ў дівосным месцы, каля рэчкі Герэя (Gerėja), цяпер - Жалеса (Žalesa), была адной з самых рамантычных у Літве. І адной з найстарэйшых: ў дзяржаўнай казначэйскай кнізе падрабязна запісана пра рамонт сажалак у Любаўскай сядзібе ў 1546 годзе. У той час на чале Літвы стаяў Жыгімонт Аўгуст (Žygimantas Augustas). За некалькі стагоддзяў гісторыі сядзібы было шмат разнастайных падзей і змен. Так, тэрыторыя Любаваса даходзіла нават да возера Сесарціс (Siesartiеs ežeras), што ва Усходняй Літве. Даволь складаным быў для Любаўскай сядзібы савецкі перыяд.

На мэце заснаванага Музея гісторыі краю, культурнай і тэхнічнай спадчыны - даследавання сядзібы, паслядоўная і якасная рэстаўрацыя будынкаў, іх прыстасаванне карыстання грамадства, папаўненне і абнаўленне экспазіцыяі.

У вадзяным млыне - музей

Наведвальнікі гэтага музея маюць унікальну магчымасць больш даведацца пра функцыі традыцыйна важнага аб'екта гістарычнай спадчыны – млына. На млынах выраблялі муку для хлеба, які быў засновай харчавання і існавання чалавека. Млын Любаўскай сядзібы – адзіны такі ў Літве, на якім цалкам, стоадсоткава, адноўлены механізмы. Вам пакажуць розныя тэхналагічныя працэсы – са збожжам, драўнінай, металам, па вырабе сукна. Тут выпрацоўвае электрычную энергію рэстаўраваная гідратурбіна, якой ужо сотня гадоў!

А старажытны млын з велізарных груд бутавага каменя так віртуозна змураваны, што злучнага раствора нават не відаць. Экспанаты музея ствараюць ўражанне, што вы трапілі у мінулае. Акрамя таго, наведванне музея забяспечвае доступ да гісторыі сядзібы, якой больш чым паўтысячагоддзя. Уладальнікамі сядзібы былі каралеўская сям'я і такія знакамітыя ў Літве людзі, як Гоштаўты (у беларускай моўнай традыцыі – Гаштольды, па-литоуску - Goštautai), князь-ваявода Мікалай Радзівіл Рыжы (Мikalojus Radvila Rudasis), Голееўскія (Golejevskiai), Крішпін-Кіршенштейны (Krišpinai Kirschensteinai), Тызенгаўзы (Tyzenhauzai), Тышкевичы (Tiškevičiai), Слізені (Slizieniai).

Выкананне праекта публічнай установы ПАРК ЕЎРОПЫ (EUROPOS PARKAS) па рэстаўрацыі і прыстасоўванню млына Любаўскай сядзібы для мэтаў культурнага і грамадскага выкарыстоўвання аплацілі Літва, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія праз механізм фінансавання Еўрапейскай эканамічнай прасторы.

У 2012 годзе рэстаўрацыя Музея-млына Любаўскай сядзібы прызнана адным з лепшых прыкладаў захавання Еўрапейскай культурнай спадчыны. За якаснасць рэстаўрацыі Літва атрымала прыз культурнай спадчыны Еўрапейскага Саюза і ўзнагароду "Europa Nostra".

Віртуальны Музей-млын Любаўскай сядзібы